The Killers дзеляцца новым трэкам (аўдыё)
"Just Another Girl" увойдзе ў складанку лепшых хітоў гурта.
The Killers выпусцілі новую песню "Just Another Girl", якая ўвойдзе ў складанку лепшых хітоў гурта. Яшчэ адзін новы трэк з "Direct Hits" — "Shot in the Night" — быў прэзентаваны ў сярэдзіне верасня.
Складанка з галоўнымі хітамі гурта выйдзе 11 лістапада на лэйбе Island Records. Падарункавая версія альбома апроч 18 трэкаў уключае ў сябе пяць вінілавых дыскаў з запісамі песень і DVD з дакументальнымі відэаматэрыяламі.
Выхад "Direct Hits" прымеркаваны да 10-годдзя The Killers.
Фота: modernrock.ru