Прызналі ненадзейнай кампанію, якая мелася друкаваць "пашпарты Новай Беларусі"
Літоўскія службы правялі праверку кампаніі
У Літве прызналі ненадзейнай кампанію Garsų pasaulis, якая мелася друкаваць "пашпарты Новай Беларусі" і вырабляла літоўскія пашпарты. Пасля такога рашэння Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы Цэнтр персаналізацыі дакументаў скасаваў з ёй кантракт на аказанне паслуг, паведамляе bns.lt.
Раней Беларускі расследвальніцкі цэнтр зрабіў публікацыю пра магчымыя сувязі кампаніі Garsų pasaulis з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Таксама яна фігуравала ў карупцыйных скандалах у Кыргызстане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Малдове. У выніку літоўскія службы правялі яе праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.