Кіраўніца пасольства ЗША запісала развітальнае відэа для беларусаў
Часовая павераная ў справах ЗША Джэніфер Мур / Еўрарадыё
Часовая павераная ў справах Джэніфер Мур запісала развітальны зварот да беларусаў. Яе дыпламатычная місія ў Беларусі заканчваецца. Мур прапрацавала ў Беларусі два гады.
“Я з’язджаю з пачуццём моцнай прыхільнасці і павагі да Беларусі і яе народу. На працягу двух гадоў я з вялікім задавальненнем знаёмілася з вамі і вашай цудоўнай краінай".
"Мне падабалася назіраць, як элегантныя буслы прыляталі вясной і адляталі восенню, глядзець на захапляльную падсветку Нацыянальнай бібліятэкі і вечную прыгажосць Каложскай царквы ў Гродне. Куды б я не ездзіла, я была расчуленая вашай дабрынёй і гасціннасцю”.
Часовым павераным у справах стане намеснік Джэф Джук, плануецца, што ён ім прабудзе да прыезду новага амбасадара ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.