Кіраўнік Беларусі 27 студзеня зрабіў кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка ў аўторак, 27 студзеня, зрабіў кадравыя прызначэнні. Іван Рамановіч стаў намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантроля. У кіраўніцтве Нацыянальнага статыстычнага камітэта адбыліся адразу два прызначэнні. Ірына Кангра стала першым намеснікам старшыні, а Жанна Васілеўская — намеснікам. Ігар Сокал прызначаны кіраўніком апарату Савета міністраў, Яўген Каваленка — дырэктарам Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка даў згоду на прызначэнне першага намесніка міністра па падатках і зборах, ім стаў Ігар Клепча. Таксама з кіраўніком дзяржавы ўзгаднілі прызначэнне Генадзя Свідэрскага першым намеснікам міністра прамысловасці.

Адзначым таксама прызначэнне Аляксандра Дубкоўскага намеснікам міністра спорту і турызму, Юрыя Селіверстава — намеснікам міністра фінансаў, Ірыны Касцевіч — намеснікам міністра эканомікі. Вадзім Заранкін стаў членам Віцебскага аблвыканкама.

Дзмітрый Дзямідаў прызначаны старшынёй Наваполацкага гарвыканкама, Уладзімір Дранеўскі — старшынёй Браслаўскага райвыканкама, Сяргей Ягораў — старшынёй Талачынскага райвыканкама, Андрэй Зубар — старшынёй Чэрвеньскага райвыканкама, Аляксандр Батараў — старшынёй Кіраўскага райвыканкама. Алег Плаўскі і Віктар Сірэнка сталі намеснікамі старшыні Мінскага аблвыканкама.

Доктар Сірэнка, які аддаў пабітага Някляева КДБ, стаў намеснікам Шапіры

Сяргей Бабко прызначаны дырэктарам Дэпартамента кантроля і нагляду за будаўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Міхаіл Чашчын — дырэктарам Дэпартамента інфарматызацыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў беларускага амбасадара ў Сірыі Аляксандра Панамарова амбасадарам у Ліванскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі