Кіраўнік фінскага МЗС: Эканамічныя санкцыі наўрад ці ўвядуць

На падыходзе да будынку Савета ЕС кіраўнік галандскага МЗС паабяцаў журналістам трымаць цвёрдую пазіцыю, праўда ад прамога адказу на пытанне пра эканамічныя санкцыі ухіліўся:

Уры Разенталь:
“Я магу сказаць, што мы прымем жорсткія меры, таму што прэзідэнцкія выбары былі сфальсіфікаваныя, пасля чаго пачаліся жахлівыя рэпрэсіі супраць апазіцыі. Паглядзім, што можна зрабіць, каб прыняць такое рашэнне, каб выслаць вельмі моцны мэсэдж Аляксандру Лукашэнку”.



А вось фінскі міністр замежных спраў Аляксандр Стуб распавёў Еўрарадыё, што большасць прадстаўнікоў краін ЕС супраць эканамічнага блакавання беларускіх прадпрыемстваў. Таму хутчэй за ўсё, гэты пункт не будзе прыняты.

Аляксандр Стуб: “Рашэнне аб эканамічных санкцыях. Думаю, што будзе забарона на ўезд разам з пэўнымі пунктамі, калі сітуацыя палепшыцца. Размовы пра эканамічныя санкцыі могуць ісці, але не думаю, што гэта падтрымае большасць краін ЕС”.

На пытанне, чаму ў “чорным спісе” 158 асобаў, якім будзе забаронены ўезд у ЕС, няма міністра замежных спраў Сяргея Мартынава, Аляксандр Стуб адказаў:

Аляксандр Стуб: “Я не ведаю чаму. Я знаходзіўся з ім у частым кантакце на працягу апошніх трохі тыдняў, бо веру, што дыялог лепей за маналог”.

Шмат увагі надзяліў беларускаму пытанню і літоўскі міністр замежных спраў Аўдроніс Ажубаліс.

Аўдроніс Ажубаліс: “Сёння мы мусім прыняць збалансаванае рашэнне па Беларусі. Мы павінны прыняць пэўныя жорсткія захады, а па-другое, палітычнае рашэнне аб хуткім адкрыцці еўрапейскіх межаў для беларускай грамадзянскай супольнасці”.



А вось польскі міністр Радаслаў Сікорскі, вядомы за сваю жорсткую пазіцыю адносна афіцыйнага Мінска, даваць каментарыі адмовіўся. Варта аднак дадаць, што большасць пытанняў, якія задаваліся кіраўнікам еўрапейскіх МЗС тычыліся не Беларусі, а афрыканскіх краінаў, абмеркаванне становішча якіх таксама ў сённяшнім парадку дня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі