Кіраўнік МЗС Фінляндыі: Лукашэнка захапляецца скандынаўскай мадэллю грамадства

Пека Хаавіста / Reuters
Пека Хаавіста / Reuters

Аляксандр Лукашэнка захапляецца скандынаўскай мадэллю грамадства сацыяльнага дабрабыту і хацеў бы развіваць Беларусь у тым жа кірунку. Пра гэта Еўрарадыё распавёў міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста.

"У нас адбыўся выдатны візіт у Беларусь разам з маёй калегай, міністрам замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ. Мы правялі выдатныя перамовы з вашым прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і вашым міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

Дарэчы, падчас перамоў Лукашэнка сказаў нам, што захапляецца скандынаўскай мадэллю грамадства сацыяльнага дабрабыту, а таксама падкрэсліў, што павінен развіваць сваю краіну ў тым жа кірунку.

Што, вядома, выклікае нашу поўную падтрымку", — сказаў Хаавіста.

Скандынаўская мадэль прадугледжвае максімізацыю ўдзелу рабочай сілы (ўсеагульная занятасць), вялікую ступень пераразмеркавання багацця (высокія падаткі), вялікую сацыяльную дапамогу, гендарную роўнасць, садзейнічанне сацыяльнай мабільнасці, забеспячэнне асноўных правоў чалавека, павышэнне індывідуальнай аўтаноміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube- канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі