Міністр замежных справаў Польшчы: Лёгкіх адносінаў з Беларуссю не будзе
Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрв'ю штотыднёвіку "wSieci" распавёў пра палітыку ў дачыненні да Беларусі.
"У нас атрымалася стабілізаваць адносіны з Беларуссю, — заявіў дыпламат. — Гэта не будуць лёгкія адносіны. Але сёння паміж нашымі дзяржавамі няма ідэалагічнай вайны".
У тым жа інтэрв'ю Вашчыкоўскі выказаўся наконт праблемаў у адносінах Польшчы і Украіны:
"Эканамічнае супрацоўніцтва, на жаль, не выглядае добра. І самае горшае, вядома, гэта гістарычныя пытанні. Наша пасланне вельмі яснае: з Бандэрай Украіна ў Еўропу не ўвойдзе. Мы гаворым пра гэта і гучна, і ціха".
Пакуль усе пытанні паміж Польшчай і Украінай не будуць вырашаныя, палітык паабяцаў блакаваць спробы ўкраінцаў увайсці ў Еўрасаюз, "так жа, як Грэцыя супрацьстаіць Македоніі".