Кіраўнік Пружаншчыны будуе дом за бюджэтныя грошы
Праўда, дом будзе службовым, без права прыватызацыі.
Як паведамляла Еўрарадыё, у Светлагорску праваахоўныя органы пачалі прэсаваць мясцовага актывіста за тое, што ён зняў на відэа дом кіраўніка гораду.
У той жа час старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Сяркоў у інтэрв'ю газеце “Вечерний Брест” сумленна прызнаўся, што неўзабаве за кошт бюджэта будзе пабудаваны кампактны дамок. Ён будзе выдзелены чыноўніку ў часовае карыстанне.
Згодна з законам, ніхто не мае права прыватызаваць гэтае жытло. Таму максімум праз тры дні пасля сыходу са сваёй пасады спадар Сяркоў вымушаны будзе пакінуць “старшынёўскі дамок”.
Дарэчы, цяпер кіраўнік раёна жыве ў Пружанах у двухпакаёвай службовай кватэры.
Фота — ont.by