Кіраўнік Саўбеза пацвердзіў, што ёсць факты нелегальнага ўвозу зброі з Украіны

Кіраўнік Саўбеза пацвердзіў, што ёсць факты нелегальнага ўвозу зброі з Украіны

У кулуарах Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху" дзяржсакратар Саўбеза Беларусі Станіслаў Зась пацвердзіў, што ёсць факты нелегальнага ўвозу зброі з Украіны. Як вядома, пра гэта яшчэ ў верасні заявіў Аляксандр Лукашэнка. Украінскі бок адказаў, што такіх фактаў няма. У панядзелак пра кантрабанду зброі з Украіны Лукашэнка згадаў падчас сустрэчы з экс-прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам. А ў аўторак з'явілася паведамленне пра затрыманага беларускімі памежнікамі ўкраінца, у салоне аўтамабіля якога знайшлі амаль тры дзясяткі патронаў.

"Гэта ёсць, не выдумка, на жаль, — кажа Зась. — Асабліва не афішуюцца такія рэчы, таму што трэба імі займацца — адкуль ідзе [зброя], куды ідзе. Гэта ўжо аператыўная праца".

Паводле слоў Станіслава Зася, "працэс складаны". Тыя ж расіяне выяўляюць зброю, якая ідзе праз Беларусь у РФ ці наадварот.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі