Кіраўнік украінскага МЗС: важна раскрыць усю праўду пра трагічную смерць Шышова
Кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба пракаментаваў у сацсетках гібель у Кіеве кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова. "Я шакаваны трагічнай весткай пра смерць беларускага актывіста..., — піша ён у Twitter. — Украіна зробіць усё магчымае для расследавання гэтай справы: важна раскрыць усю праўду пра яго трагічную смерць".
Кулеба выказаў спачуванні родным і блізкім беларуса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.