Кіраўнікі МЗС G7 правядуць тэрміновую сустрэчу па Украіне — СМІ

Сустрэча пройдзе ў Мюнхене ў канцы гэтага тыдня / Reuters
Сустрэча пройдзе ў Мюнхене ў канцы гэтага тыдня / Reuters

Міністры замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" (G7) на гэтым тыдні правядуць тэрміновую сустрэчу ў Германіі. Тэмай абмеркавання будзе сітуацыя вакол Украіны. Пра гэта ў сераду паведаміла агенцтва Kyodo.

Мяркуецца, што сустрэча пройдзе ўжо на гэтым тыдні на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (МКБ).  Канферэнцыю збіраюць на 18-20 лютага. Ад ЗША ў ёй паўдзельнічаюць віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і дзяржсакратар Энтані Блінкен, ад Германіі — канцлер Олаф Шольц. Чакаецца, што ўдзел у канферэнцыі прыме і прэзідэнта Украіны Уладзімір Зяленскі.

Сустрэча кіраўнікоў МЗС G7 адбудзецца на фоне заяў заходніх палітыкаў пра магчымае ўварванне Расіі ва Украіну. У Расіі гэтыя сцверджанні называюць "беспадстаўным нагнятаннем напружанасці". Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн напярэдадні выступіў са спецыяльнай заявай. Ён сказаў, што Вашынгтон настроены вырашаць супярэчнасці з Расіяй дыпламатычным шляхам, але калі Расія нападзе на Ўкраіну, яе чакае рашучы і жорсткі адказ.

Сітуацыю вакол Украіны абмяркоўвалі напярэдадні ў Маскве расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін і канцлер Германіі Олаф Шольц. На выніковай прэс-канферэнцыі журналісты запыталіся ў Пуціна, ці выключае ён вайну ў Еўропе. Расійскі прэзідэнт сказаў, што Расія, як і Еўропа, не хоча новай вайны і таму накіравала Захаду прапановы па еўрапейскай бяспецы. У залежнасці ад развіцця дыялогу будзе развівацца і сітуацыя па іншых напрамках, прыводзіць словы Пуціна Deutsche Welle. Расія патрабуе ад захаду пісьмовы гарантый, сярод якіх патрабаванне аб непашырэнні НАТА на Усход.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі