Кіраўнікі сілавых структур Беларусі аб'едуць найбуйнейшыя прадпрыемствы
Працаўнікі Мінскага завода колавых цягачоў слухаюць, "адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад" / t.me/modmilby
Кіраўнікі сілавых структур Беларусі аб'едуць найбуйнейшыя прадпрыемствы, піша прэс-служба Мінабароны. Гэта — дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня КДБ Іван Тэртэль, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоль Лапо. У аўторак яны пабывалі на Мінскім заводзе колавых цягачоў, дзе сустракаліся з яго супрацоўнікамі. На чарзе ўжо ў бліжэйшыя дні — Мінскі аўтазавод, БЕЛАЗ і г. д.
Мэта паездак — расказы пра тое, якая ў РБ склалася "ваенна-палітычная сітуацыя". Такое заданне сілавікам нядаўна даў Аляксандр Лукашэнка перад сваім ад'ездам у Таджыкістан.
Падчас аднаго з выступаў на "інфармаванні" старшыня КДБ заявіў, што "калі Расійская Федэрацыя якасна правядзе мабілізацыю", то зімой "будзе пераломны момант" у вайне. Нават у РФ такіх аптымістаў няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.