Кіроўцу маршруткі, што разбілася ля Валожына, 130 разоў лавілі на парушэннях ПДР

Кіроўцу маршруткі, што разбілася ля Валожына, 130 разоў лавілі на парушэннях ПДР

Кіроўцу маршруткі, якія трапіла 18 кастрычніка ў смяротнае ДТЗ пад Валожынам, 130 разоў штрафавалі за парушэнні Правілаў дарожнага руху. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Гродна" распавёў начальнік рэгіянальнай ДАІ Уладзімір Назарка.

Па яго словах, за апошнія два гады маршрутчыка штрафавалі 30 разоў, 27 з іх — за парушэнне хуткаснага рэжыму. Акрамя таго, за паўторнае перавышэнне хуткасці мужчыну двойчы пазбаўлялі правоў на кіраванне транспартам. 

Здарэнне адбылося ўвечары 18 кастрычніка. Кіроўца маршруткі "Мерсэдэс Бэнц" на трасе М6 урэзаўся ў раздзяляльную бетонную агароджу. Пры ДТЗ загінулі два пасажыры маршруткі. Яшчэ 13 чалавек (у тым ліку і кіроўца) былі шпіталізаваныя, пяцёра чалавек — у рэанімацыю. Сярод пацярпелых пры ДТЗ былі і дзеці — 5-гадовая і 11-гадовая дзяўчынкі. 

На кіроўцу пачалі крымінальную справу. 23 кастрычніка стала вядома, што яго ўзялі пад варту, бо мужчына зранку ў той дзень ехаў па трасе і ведаў пра наяўнасць бетоннай агароджы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі