Кіроўцы патрабуюць, службы гатовыя: таксі ў Мінску збіраецца падаражэць

Ілюстрацыя / cont.ws​
Ілюстрацыя / cont.ws​

Мінскія таксісты запатрабавалі павялічыць кошт кіламетра прабегу на 5 капеек. Кіроўцы незадаволеныя заробкамі. Яны пагражаюць з 31 студзеня блакаваць працу дыспетчарскіх. Самыя радыкальныя прапануюць перакрываць вуліцы ў цэнтры Мінска.

У сферы таксі ў Беларусі — свабоднае цэнаўтварэнне: любая служба можа вазіць па любым тарыфе. Зрэшты, расцэнкі ва ўсіх практычна аднолькавыя — з той жа прычыны, з якой аднолькавыя цэны на памідоры ва ўсіх прадаўцоў у адным шэрагу на Камароўскім рынку. Што ж у такім выпадку перашкаджае службам таксі дадаць гэтыя злашчасныя пяць капеек за кіламетр, з-за якіх бузяць кіроўцы? Бо ім, увогуле кажучы, усё роўна: "лішнія" капейкі будуць плаціць не яны, а тыя, хто выклікае таксі.

Гіпатэтычна — павышэнне цэн можа справакаваць адток кліентаў. Аднак, як расказалі Еўрарадыё ў некалькіх службах, разлікаў а-ля "кіламетр становіцца даражэйшы на пяць капеек — пасажыраў становіцца на 10% менш" проста не існуе. Чаму ж у такім выпадку канфлікт паміж таксістамі і дыспетчарскімі дайшоў да пагроз блакаваць работу і перакрыць цэнтральныя вуліцы Мінска?

Глядзяць і чакаюць

У адной са службаў таксі Еўрарадыё расказваюць, што ніхто не перашкаджае павысіць тарыфы. Але гэта рашэнне павінна быць прынята сумесна — усімі ўдзельнікамі рынку.

"Усе глядзяць адно на аднаго і чакаюць, — кажа наш суразмоўнік. — Кожны гатовы падняць кошт, але разумее, што, калі гэтага не зробяць астатнія, пасажыры сыдуць туды, дзе танней".

Водители требуют, службы готовы: такси в Минске собирается подорожать
Ілюстрацыя / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі