Кітай ізаляваў каронавірус і стварае вакцыну
Reuters
Кітайскі Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў пачаў распрацоўваць вакцыну ад новага каронавіруса 2019-nCoV, заявіў прадстаўнік ведамства Цзю Веньбо. Паводле яго слоў, спецыялісты ўжо вылучылі вірус і зараз усталёўваюць штам ўзору, перадае "Сіньхуа".
Тым часам кіраўнік Нацыянальнага камітэта па ахове здароўя Кітая Ма Сяовэй паведаміў, што коронавирус 2019-nCoV з'яўляецца інфекцыйным і падчас інкубацыйнага перыяду, распавядае The Guardian. Інкубацыйны перыяд 2019-nCoV доўжыцца ад 1 да 14 дзён, і ўвесь гэты час носьбіт віруса заразны для навакольных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.