Кітай запусціў першы ў свеце спадарожнік квантавай сувязі

Кітай запусціў першы ў свеце спадарожнік квантавай сувязі

Кітай паспяхова запусціў першы ў свеце спадарожнік квантавай сувязі (ён распрацоўваўся з 2011 года). Ён атрымаў імя старажытнакітайскага філосафа Мо-цзы, які распрацаваў вучэнне аб усеагульнай любові.

Як інфармуе РІА "Новости", запуск адбыўся ў 1.40 начы паводле беларускага часу з касмадрома Цзюцюань у правінцыі Ганьсу. Адзначаецца, што ў выпадку, калі не адбудзецца ніякіх непрадбачаных сітуацый, упершыню ў свеце будзе ўстаноўленая квантавая сувязь паміж спадарожнікам і аб'ектам на Зямлі. Дарэчы, у КНР плануюць сёлета ўвесці ў эксплуатацыю квантавую камунікацыйную лінію паміж Пекінам і Шанхаем працягласцю больш за 2 тысячы кіламетраў.

Так званыя квантавыя сеткі гарантуюць бяспеку: ніхто "трэці" не можа прачытаць інфармацыю з канала сувязі ці падабраць да яго ключ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі