Кітайцы пачалі выпускаць беларускія байкі-вышыванкі

Мода на беларускія вышыванкі не абмінула і кітайскіх вытворцаў, якія пачалі выпускаць жаночыя байкі з арнаментам. Замовіць іх можна на сайце aliexpress

Робіць такія “вышыбайкі” кітайская кампанія Zhejiang Springair Apparel. Каштуе яна каля 12 долараў, а дастаўка бясплатная. На сайце байкі замовілі ўжо 593 разы. Ёсць замовы з Беларусі і Украіны, але найбольш з Расіі.

Тэма рознай вопраткі з арнаментам стала апошнім часам папулярнай у Беларусі. З'явілася шмат розных прапановаў.

Так на сайце symbal.by можна набыць вышымайкі. Праўда, абыдзецца яна даражэй за байку з Кітая — 150 тысяч рублёў.

Амерыканскі рэпер Снуп Дог таксама выпусціў лінію пад назвай SNOOP LOVES BELARUS. Зрабіла вышыванкавую лінейку група мастакоў з Віцебска, якія малявалі вялікі партрэт Васіля Быкава ў Мінску. Але хлопцы атрымалі штраф 18 мільёнаў, а працу знішчылі.

Майка з гэтай калекцыі каштуе 28 долараў.

Знайсці вышыванкі можна і ў дзяржаўных крамах. Там кашулі з нацыянальным арнаментам каштуюць ад 200 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі