Кітайцы выштурхоўваюць МАЗ з расійскага рынку

МАЗ губляе рынак у Расіі / infotrans.by
МАЗ губляе рынак у Расіі / infotrans.by

Кітайцы выштурхоўваюць з расійскага аўтамабільнага рынка беларусаў і нават расіян. За час санкцый МАЗ скараціў пастаўкі ў Расію больш як удвая, піша sputnik.by.

"Дынаміка палохае", — заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ).

Раней доля грузавікоў, зробленых у КНР, на расійскім рынку была 9,5%, а цяпер — амаль 58%.

Доля МАЗа на расійскім рынку знізілася з 8,9% да 3,5%, а КамАЗа — з 38% да 17%.

Снапкоў заклікаў прыняць меры па абароне ад кітайскай экспансіі: "Ідзе па ўсіх франтах агрэсіўная экспансія. Яны гэта ўмеюць. Але ўсе вы разумееце, што потым цэннік пойдзе ўверх".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі