Кітайцы зацікавіліся Гродзенскай вобласцю, там будзе індустрыяльны парк
Такія намеры былі агучаныя 16 студзеня падчас сустрэчы кіраўніцтва вобласці з дэлегацыяй ураду правінцыі Ганьсу Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Як інфармуе БЕЛТА, для размяшчэння чарговага індустрыяльнага парку разглядаюцца свабодныя пляцоўкі ў Шчучынскім і Ваўкавыскім раёнах, а таксама вытворчыя пляцоўкі дзеючых гродзенскіх прадпрыемстваў, якія не выкарыстоўваюцца (называецца ААТ "Радыёхваля"). Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Юрый Шулейка запэўніў, што пад кітайскія прадпрыемствы вобласць прадаставіць неабходную зямлю, а таксама льготныя ўмовы вядзення гаспадарчай дзейнасці.
18 студзеня кітайцы наведаюць Ваўкавыскі раён, дзе азнаёмяцца з патэнцыйнай пляцоўкай для размяшчэння індустрыяльнага парку, ды з'ездзяць на Лідчыну.
Фота — Reuters