Кліенты Белінвестбанка не могуць зняць грошы і расплаціцца карткамі
Кліенты Белінвестбанка 3 лютага не змаглі аплачваць тавары і паслугі карткамі гэтага банка. Таксама ў іх не атрымлівалася ўвайсці ў інтэрнэт-банкінг. Спробы датэлефанавацца ў кол-цэнтр для многіх заканчваліся безвынікова.
У каментары парталу TUT.by супрацоўнікі банку патлумачылі, што праблемы выкліканыя перабоямі ў працы сеткавага абсталявання Белінвестбанка.
"Часова недаступныя каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Правядзенне плацяжоў ад юрыдычных асоб з боку банка будзе працягнута сёння на максімальна магчымы час", — запэўнілі ў банку.
Там запэўніваюць, што робяць усё неабходнае для аднаўлення працаздольнасці сістэм. Пра аднаўленне работы банкаўскіх сэрвісаў абяцаюць паведаміць дадаткова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.