Клімкін прапанаваў Беларусі перадаць затрыманых баевікоў Украіне

Клімкін прапанаваў Беларусі перадаць затрыманых баевікоў Украіне

Ва Украіне прапануюць Беларусі выдаць затрыманых расійскіх баевікоў. Пра гэта ў Twitter напісаў былы ўкраінскі міністр замежных спраў Павел Клімкін. Як вядома, 29 ліпеня афіцыйныя беларускія СМІ паведамілі пра "больш за 200 баевікоў", якія прыбылі з Расіі "для дэстабілізацыі сітуацыі ў перыяд выбарчай кампаніі". 33 чалавекі з прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера былі затрыманыя спецназам КДБ. Аднак пра зброю нічога не паведамляецца, толькі пра асабістыя рэчы "расійскіх турыстаў".

Клімкін піша, што варта праверыць, ці не ваявалі згаданыя асобы на Данбасе супраць Украіны (у СМІ ўжо з'явіліся публікацыі, што частка затрыманых сапраўды там ваявала). "І калі так, то патрабаваў бы іх неадкладнай выдачы ва Украіну", — піша экс-міністр замежных спраў. Ён мяркуе, што баевікоў можна было б судзіць ці абмяняць у Расіі на ўкраінцаў-палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі