Ключавыя словы учорашняга "паслання" кіраўніка дзяржавы
Падлічваем Аляксандра Лукашэнку па ключавых словах яго выступлення.
Усе яго паслухалі? Давайце цяпер палічым прэзідэнта. Па ключавых словах яго ўчорашняга "паслання" народу. Я тут параўнаў пасланні прэзідэнта апошніх гадоў з учорашнім яго "інтэрв'ю". Яно таксама вартае пасланнем звацца?
Лукашэнка ўчора прамовіў вельмі шмат разоў "Я" - 209! Надта многа, калі ўлічыць, што гаварыў прэзідэнт пра лібералізацыю. Так шмат "Я" не прагаворвалася ім ні ў адным Пасланні (у 2007 годзе было ўсяго 29 "Я" для параўнання). Тут трэба заўважыць, што і словаў у гэты раз было сказана болей, чым звычайна. Аднак "Я" прайграла "Мы" з лікам 209 на 299. Год таму суадносіны былі 29 на 123, гэта значыць у 4 разы на карысць "Мы". Сёлета - толькі ў 1,5 разы. Да таго ж 47 разоў прэзідэнт згадаў і "прэзідэнта". Раней не дазваляў сабе так шмат гаварыць пра прэзідэнта ў трэцяй асобе. Проста адзначым гэта...
Ключавое слова "Расія" перамагае "Захад" з лікам 71 на 65, але прайграе, калі палічыць "Захад" разам з ЗША (30 згадак пра амерыканскае). Кітай - толькі 2 згадкі. Так вось...
Ці выпадкова, але слова "апазіцыя" выйграе ва "ўлады": 8 на 6 згадак адпаведна. А чаго вартая адна гэтая фраза Лукашэнкі: "Калі мы маем нейкія кантакты з асобнымі апазіцыянерамі...".
Вельмі хвалюе прэзідэнта "Суверэнітэт" - 11 згадак супраць 3-х у 2007 годзе і толькі 1 - у Пасланні-2006. Гэта добра, што хвалюе. Заўважым вось што: "суверэнітэт" прайграе іншаму ключавому слову "інтэрв'ю" - "газ" (адразу 36 згадак. І блізка не было нічога падобнага ў ранейшых пасланнях).
Ну і вядома, новае ключавое слова ад прэзідэнта - "крызіс" (35 згадак). Супернічаць з ім можа толькі "лібералізацыя" (45 згадак, калі палічыць разам з прыватызацыяй). Раней "Крызісу" ў Пасланнях Лукашэнкі амаль не было (толькі 5 згадак у 2007 годзе). Здаецца, гэтае страшнае слова ён раней змякчаў, называючы "праблемай".
У 2007 годзе "праблем" у Пасланні было 27, а ўчора - толькі 17! "Праблемы" нашы толькі пры гэтым сталі больш сур'ёзнымі. Хаця не факт! Год таму слова "проста" прэзідэнт прамовіў 15 разоў, а ўчора - адразу 24 разы! Аптыміст.
"...Мы павінны адрэагаваць ліберальным чынам". Гэта ён пра лібералізацыю. Самае ключавое слова ўчорашняга інтэрв'ю - не "лібералізацыя". Прэзідэнт 84 разы сказаў "трэба"! Ну, а калі прэзідэнт сказаў, што лібералізацыю "трэба", значыць так яно і мусіць быць.

Ключавыя словы | Інтэрв'ю прэзідэнта, 18 снежня 2008 года. | Пасланне 2004 год | Пасланне 2005 год | Пасланне 2006 год | Пасланне 2007 год |
Я | 209 | 43 | 56 | 22 | 29 |
Мы | 299 | 112 | 190 | 46 | 123 |
Расія | 71 | 23 | 33 | 7 | 41 |
Еўропа, захад | 65 | 26 | 33 | 9 | 34 |
ЗША | 30 | 3 | 14 | 5 | 6 |
Кітай | 2 | 0 | 1 | 8 | 4 |
Суверэнітэт | 11 | 2 | 5 | 1 | 3 |
Народ | 32 | 31 | 48 | 30 | 20 |
Прэзідэнт | 47 | 17 | 10 | 9 | 17 |
Апазіцыя | 8 | 17 | 2 | 2 | 2 |
Улада | 6 | 18 | 22 | 5 | 1 |
Газ | 36 | 4 | 6 | 0 | 6 |
Праблемы | 17 | 17 | 33 | 12 | 28 |
Складана, цяжка | 13 | 3 | 6 | 2 | 4 |
Проста | 24 | 6 | 17 | 15 | 15 |
Дэмакратыя | 1 | 5 | 8 | 2 | 1 |
Льготы | 3 | 1 | 1 | 0 | 11 |
Прыватызацыя (лібералізацыя) | 45 | 6 | 1 | 0 | 10 |
Кошты | 14 | 6 | 15 | 5 | 27 |
Трэба | 84 | 68 | 59 | 26 | 58 |
Рыначны | 4 | 3 | 1 | 1 | 5 |
крызіс | 35 | 0 | 0 | 1 | 5 |
Колькі прамоўлена словаў | 15,5 тысяч | 11,3 тысячы | 13,6 тысяч | 6 тысяч | 12 тысяч |