Кніга, прызнаная ў Беларусі "экстрэмісцкай", выйшла ў Берліне па-нямецку
![Альгерд Бахарэвіч і яго "экстрэмісцкая" кніга / svaboda.org](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/B874BC1C-E7F5-4CB1-85D0-3347F1427501_w1080_h608_s_b.jpg.webp?itok=IUx5qBgm)
Альгерд Бахарэвіч і яго "экстрэмісцкая" кніга / svaboda.org
Кніга беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча "Апошняя кніга пана А.", прызнаная ў Беларусі "экстрэмісцкай", выйшла ў Берліне ў перакладзе на нямецкую мову. "Прымаю віншаванні і дзякую ўсім, хто над ёй працаваў — рупліва і з любоўю, — піша ў Facebook Бахарэвіч. — Мая другая афіцыйна прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай кніга цяпер мае нямецкае ўвасабленне. Праца над ёй была неімаверна цікавай і незвычайнай...".
У канцы красавіка прэзентацыя кнігі пройдзе на Лейпцыгскім кніжным кірмашы.
У той жа "чорны спіс" у РБ трапіў і раман Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Еўропы".
![Кніга, прызнаная ў Беларусі "экстрэмісцкай", выйшла ў Берліне па-нямецку](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/337547621_986067019420657_5500067844557491507_n.jpg.webp?itok=nc3-3cd8)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.