Кобрынец стрэліў былой сужыцельцы ў нагу падчас спрэчкі за сына

Кобрынец стрэліў былой сужыцельцы ў нагу падчас спрэчкі за сына

Напярэдадні Новага года ў аграгарадку Дзівін Кобрынскага раёна адбыўся канфлікт са стралянінай, інфармуе mvd.gov.by

Да 44-гадовага мясцовага жыхара прыйшла былая сужыцелька. Яна хацела забраць сына, які гасцяваў у бацькі. Але мужчына вырашыў не аддаваць дзіця і нават не даў жанчыне прайсці ў дом. Паміж імі пачалася сварка, а потым вясковец вынес пнеўматычную вінтоўку і стрэліў жанчыне ў нагу.

Жанчына з параненым каленам сышла саамстойна і звярнулася да ўчастковага. Па выніках міліцэйскай праверкі на мужыну пачалі крымінальную справу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі