“Кобрынскі плацдарм”: да чаго рэжым рыхтуе беларусаў на фоне “выбараў” — эфір
Улад Кобец
Над чарговым прапагандысцкім опусам лукашэнкаўскіх тэлевізійшчыкаў, здавалася б, можна толькі пасмяяцца. Ну, сапраўды, пра якія напады на Беларусь узброеных брыгад беларускіх добраахвотнікаў з тэрыторыі Украіны, атрадаў “Паспалітага рушэння” з Польшчы, дывізій таемнага паходжання з боку Літвы можна было б разважаць? А тым больш, пра якія сотні “спячых ячэек” узброенага супраціву, якія толькі і чакаюць сігналу для атакі на РУУСы ды будынкі раённых КДБ, можна казаць ва ўмовах татальных рэпрэсій?! Але прапаганда кажа і нават фільмы адпаведныя здымае. Не па ўласнай, без аніякіх сумневаў, ініцыятыве гэта робячы…
Што стаіць за раскручваннем тэмы пра ўзброены напад на Беларусь, да чаго рыхтуюць беларускае грамадства? Ці падвышаецца імавернасць увядзення беларускага войска ва Украіну і пры чым тут Паўночная Карэя? Што насамрэч адбылося з Васілём Верамейчыкам і ці варта спадзявацца на спыненне рэпрэсій пасля так званых “выбараў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.