Колькасць ахвяр землятрусу ў Турцыі і Сірыі ўжо перавышае 15 тысяч чалавек
Разбор завалаў у Сірыі / Reuters
Колькасць ахвяр землятрусу ў Турцыі і Сірыі ўжо перавышае 15 тысяч чалавек, паведамляе Reuters. Пацярпелі дзясяткі тысяч. Разбор завалаў працягваецца, таму колькасць загінулых будзе расці. Сусветная арганізацыя аховы здароўя прагназуе, што іх можа быць каля 20 тысяч.
Толькі ў Турцыі, паводле афіцыйных даных, загінулі больш за 12 тысяч чалавек, а пацярпелі амаль 63 тысячы.
Магутны землятрус з магнітудай 7,7 адбыўся 6 лютага. Ён закрануў паўднёвыя рэгіёны Турцыі і паўночна-заходнюю Сірыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.