Колькасць бальніц у Беларусі знізілася да гістарычнага мінімуму — іх цяпер 585

У Беларусі істотна скарацілася колькасць клінік / pixabay.com
У Беларусі істотна скарацілася колькасць клінік / pixabay.com

Колькасць бальніц у Беларусі дасягнула гістарычнага мінімуму, піша Беларускі расследвальніцкі цэнтр. За 30 гадоў іх стала менш у паўтара раза.

У 1990 годзе ў Беларусі працавалі 874 бальніцы, на канец 2022-га іх у краіне налічвалася 585.

Як адзначаюць у БРЦ, рэзкае скарачэння лякарняў пачалося з пачатку стагоддзя: ад 2000-га па 2020 год зачыніліся 230 бальніц, а за апошнія два гады — яшчэ 15.

Найбольш пацярпела ад закрыцця клінік Магілёўская вобласць: там за 30 гадоў зачынілася больш за палову бальніц — 65 з 124. У Віцебскай вобласці за гэты ж перыяд стала менш на 59 бальніц, у Гродзенскай — на 52.

Зніжаецца апошнімі гадамі і колькасць практыкуючых лекараў. На канец 2022-га ў Беларусі працавалі 47 999 дактароў. У 2020-м іх было 48 527 чалавек.

Асабліва дэфіцыт у медыцыне стаў адчувацца пасля пачатку рэпрэсій 2020 года. Як распавядала Еўрарадыё, у Мінску ў медыцыне застаюцца вакантнымі больш за чатыры тысячы працоўных месцаў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі