Колькасць зуброў у Белавежскай пушчы за год знізілася
Зубр, ілюстрацыйнае фота
У Белавежскай пушчы складае 690 зуброў, паведамляе прэс-служба беларускага нацыянальнага парку. Гэта на 40 асобін менш, чым летась.
"Аптымальная колькасць зуброў, рэкамендаваная для беларускай часткі Белавежскай пушчы, складае каля 350-400 асобін. Разам з тым у 2024 годзе зубраведамі было ўлічана 690 зуброў", — гаворыцца ў паведамленні.
Папуляцыю зуброў у беларускай частцы Белавежскай пушчы складаюць 111 дарослых самцоў (старэйшыя за 3,5 года), 354 дарослыя самкі і 161 галава маладняку. Летась у нацпарку нарадзіліся 64 зубраняці.
У 2023 годзе ў нацпарку было 730 зуброў, у 2022-м — 703 асобіны.
Дарэчы, у польскай частцы Белавежскай пушчы на пачатак 2023 года налічвалася 892 зубры (на 63 больш, чым летась).
Зубр занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (і былы кіраўнік МУС) Ігар Шуневіч прапаноўваў актыўна адстрэльваць жывёл, бо іх папуляцыі "цяпер нішто не пагражае". Аднак у Мінпрыроды палічылі прапанову заўчаснай. Паляванне на зуброў у Беларусі дазволена, але толькі на асобін рэзервовага генафонду — тых, якія не знаходзяцца пад аховай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.