Колькі каштуе суверэнітэт Беларусі і ці прадаецца ён?
Віцэ-прэм’ер Расіі Дзмітрый Козак адмовіўся абмяркоўваць з беларускай дэлегацыяй кампенсацыю страт Беларусі ад расійскага падатковага манеўру і зніжку на газ. Маўляў, спачатку трэба прыняць “прынцыповыя рашэнні аб руху ў кірунку далейшай інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах саюзнай дзяржавы”.
Што стаіць за гэтай заявай расійскага чыноўніка і што яе выклікала? Ці сапраўды Крэмль такім чынам прапанаваў афіцыйнаму Мінску “набыць” суверэнітэт Беларусі? Ці ёсць “чырвоная рыса інтэграцыі”, за якую ўлады Беларусі не выйдуць? Як супрацьстаяць памкненням Крамля і ці ёсць у Мінска на гэта сродкі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук.
У студыі Еўрарадыё - эканаміст Яраслаў Раманчук.
Слухаць ці запампаваць падкаст размовы ніжэй.