Колькі каштуюць ягады ў Мінску, на Палессі і ў Польшчы

Пачаўся сезон клубніц і чарэшні! / Еўрарадыё
Пачаўся сезон клубніц і чарэшні! / Еўрарадыё


Сезон клубніц у разгары! А гэта значыць, што ўжо можна закупляцца спелымі і сакавітымі ягадамі! Еўрарадыё пацікавілася, колькі каштуюць клубніцы на Камароўцы ў Мінску і ў фермераў на Лунінеччыне, і колькі просяць за кіло чарэшняў.

У клубнічнай сталіцы — вёсцы Дварэц пад Лунінцам — цяпер горача. Фермеры з самага ранку цягнуць на рынак свежасабраныя ягады, перакупшчыкі падганяюць аўтамабілі і практыкуюцца ў кампактным складанні тары з клубніцамі. Адсюль ягады вязуць па ўсёй краіне і далей — і ў Мінск, і ў Салігорск, і нават у Расію.

— Нам трэба для горада Салігорска закупіць добрай, смачнай ягады, менавіта салодкай, усё запар мы не бярэм. Насельніцтва просіць розную цану, але мы аддаем і па 6,50, і па 8 — добрую ягаду, буйную, — кажа ў інтэрв’ю дзяржтэлебачанню Міхаіл Рубіс, пакупнік на дварэцкім рынку.

У фермераў жа скупшчыкі бяруць ягады па плюс-мінус 3 рублі. Такі кошт усталяваўся на піку сезона, але ён мяняецца кожны дзень — у Дварцы сапраўдная рыначная эканоміка.

Людзі, якія вырошчваюць клубніцы ў невялікіх аб’ёмах, пры шашы на Гомель прадаюць іх па 5 рублёў за кілаграм.

Дробныя клубніцы, якія бяруць на варэнне, можна ўхапіць па 2 рублі за 1 кг або за 15-18 рублёў за 10-літровае вядзерца.

Лунінецкае райпо купляе клубніцы па 2,50 – 5 рублёў на продаж і па 50 капеек дробныя на віно.
 

Колькі каштуюць ягады ў Мінску, на Палессі і ў Польшчы
У Дварцы клубніцы прадаюць не толькі буйныя фермеры, але і мясцовыя жыхары / Еўрарадыё

У Мінску на Камароўцы найменшы кошт на клубніцы, які мы знайшлі — 5 рублёў. Ягадка да ягадкі, даволі буйныя, пахнуць, прадаўцы абяцаюць, што салодкая. Ёсць таксама ягады па 6 і 7,50 рублёў.

А што ж чарэшні? Для іх таксама настаў час. Чарэшневай сталіцы ў Беларусі пакуль няма, таму чарэшні прадаюцца з Узбекістана. Розніца ў цэнах уражвае. Добрая, але на выгляд не да канца саспелая чарэшня каштуе 12 рублёў, больш цёмная і сакавітая — 19 рублёў. Ёсць у продажы і малдаўская — яна па 14,00 рублёў.

Колькі каштуюць ягады ў Мінску, на Палессі і ў Польшчы
Пакуль што самыя танныя клубніцы на Камароўцы, але кошт змяняецца кожны дзень / Еўрарадыё
Колькі каштуюць ягады ў Мінску, на Палессі і ў Польшчы
А гэта самыя танныя чарэшні / Еўрарадыё

Для параўнання мы паглядзелі кошты на ягады ў Польшчы. Клубніцы ў Варшаве на рынку прадаюцца ўжо па 5 злотых — гэта 1,2 долара. Чарэшні — 15-18 злотых, то бок 3,6 - 4,3 долара. І гэта танней, чым у Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі