Коміка Славу Камісаранку пачалі завочна судзіць у Мінску

У Мінску судзяць коміка Славу Камісаранку

У Мінску судзяць коміка Славу Камісаранку / тг-канал Людмілы Гладкай

У Мінскім гарадскім судзе 24 снежня пачаўся працэс па справе стэндапера Славы Камісаранкі. Расследаванне справы адбывалася ў парадку спецвытворчасці — гэта значыць, завочна. Адпаведна, і суд адбываецца без прысутнасці абвінавачанага.

Коміка вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — "паклёп на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367 КК), "абраза Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "распальванне варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК).

Вядзе працэс суддзя Анастасія Папко.

Слава Камісаранка — адзін з самых вядомых беларускіх стэндапераў. Ягонай "фішкай" у палітычных жартах стала характарыстыка "Чык-чырык" для Аляксандра Лукашэнкі.

Пасля 2020 года комік пакінуў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі