"Коммерсант": Масква загадала нафтавікам перапыніць пастаўкі ў Беларусь

"Коммерсант": Масква загадала нафтавікам перапыніць пастаўкі ў Беларусь

Расійскія нафтавыя кампаніі перапынілі пастаўкі нафты ў Беларусь, бо так вырашыла афіцыйная Масква. Пра гэта піша расійская газета "Коммерсант".

"Нягледзячы на ​​заявы расійскага віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Козака пра тое, што ўмовы паставак ляжаць у плоскасці перамоваў паміж кампаніямі РФ і Беларусі, разглядаць гэта толькі як камерцыйную спрэчку было б няправільна. 

Па словах крыніцаў "Коммерсанта", жорсткая пазіцыя ўсіх без выключэння буйных расійскіх нафтавікоў і іх рашэнне перапыніць пастаўкі ў Беларусь звязаныя з указаннямі расійскага кіраўніцтва. Масква не бачыць падстаў ісці на саступкі Мінску, улічваючы, што краіны не могуць ўлагодзіць супярэчнасці наконт "дарожных мапаў" па інтэграцыі эканомік дзвюх краін", — гаворыцца ў артыкуле "Коммерсанта". 

Адзіны, каму Масква дазволіла пастаўкі сыравіны ў Беларусь, — гэта Міхаіл Гуцарыеў і яго кампаніі. Аднак гэтых паставак хопіць толькі для таго, каб беларускія НПЗ забяспечылі ўнутраны рынак, аднак не маглі працаваць на экспарт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі