Конрад Паўлік: У нас хапае сваёй электраэнергіі і набываць яе з БелАЭС не будзем

Конрад Паўлік: У нас хапае сваёй электраэнергіі і набываць яе з БелАЭС не будзем

Галоўнае для Польшчы ў пытанні Беларускай атамнай электрастанцыі ― яе бяспека. І гэта не палітызацыя пытання, а клопат пра радыеактыўную бяспеку ў нашым рэгіёне. Гэтак жа, як і ў адмове Польшчы набываць электраэнергію з БелАЭС няма ніякай палітыкі, а толькі эканоміка. Пра гэта ў жывым эфіры заявіў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік.

Конрад Паўлік: “Польшча зацікаўленая ў тым, каб усе, калі ёсць такія, непаразуменні, звязаныя з будаўніцтвам Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, былі спакойна высветленыя і прапрацаваныя. Для нас самае галоўнае пытанне ― пытанне бяспекі. Але мы ні ў якай ступені, і я гэта падкрэсліваю, не зацікаўленыя ў палітызацыі гэтага пытання. Што тычыцца набыцця электраэнергіі з Астраўца Рэспублікай Польшча, то на дадзены момант мы ў такім імпарце не зацікаўленыя, не маем у ім патрэбы. У нас ёсць свае рэсурсы, з якіх мы вырабляем электраэнергію, найперш гэта буры і каменны вугаль. Таму, у плане электраэнергіі Польшча самазабяспечаная. Наша краіна імпартуе мінімальную колькасць электраэнергіі, калі ўвогуле імпартуе. Беларусі бок пра гэта ведае і, як мне падаецца, разумее”.

Нагадаем, днямі міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі заявіў, што яго дзяржава не будзе купляць электраэнергію з БелАЭС. Са свайго боку беларускі МЗС падкрэслівае, што прэтэнзій або сумневаў наконт бяспекі БелАЭС палякі не выказвалі ні на двухбаковым узроўні, ні ў межах існуючых міжнародных фарматаў. Беларускія дыпламаты выказваюць здзіўленне, што міністр Вашчыкоўскі заявіў, быццам электраэнергію з БелАЭС не будуць купляць у сувязі з "небяспечным тэхналогіямі", бо Польшча сама разглядае магчымасць развіваць ядзерную энергетыку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі