Кошт навучання ў БНТУ — ад 1,5 тысячы долараў
Універсітэт паведаміў, колькі першакурснікі-платнікі мусяць плаціць "за навуку" у 2013-2014 навучальным годзе.
Навучанне на першым курсе дзённага аддзялення будзе каштаваць ад 13 мільёнаў 335 тысяч рублёў (1,5 тысячы долараў па курсе Нацбанка на 18 ліпеня) да 14 мільёнаў 720 тысяч ($1660). Завочнікам адукацыя будзе каштаваць ад 5 мільёнаў 709 тысяч рублёў ($650) да 6 мільёнаў 299 тысяч ($710).
Для параўнання: за 2012-2013 навучальны год у БНТУ першакуснікам з дзённага аддзялення неабходна было аплаціць ад 12 мільёнаў 600 тысяч да 12 мільёнаў 800 тысяч рублёў. Першая сума прыкладна адпавядае сённяшняму мінімальнаму кошту навучання ў доларавым эквіваленце, паведамляе БелТА.
Нагадаем, аплата за навучанне ў беларускіх ВНУ з 1 верасня павялічыцца ў межах 20%. Кошт будзе вар'іравацца ў залежнасці ад формы навучання і курсу. Пры гэтым ВНУ маюць права самастойна вырашаць, наколькі паднімаць кошт за навучанне.
Фота: minsknews.by.