Кошты на нафту могуць зваліцца да 16 долараў за барэль

Кошты на нафту могуць зваліцца да 16 долараў за барэль

Кошты на нафту на пачатку 2016 года могуць знізіцца да 16 долараў за барэль, папярэджвае Royal Bank of Scotland. На думку экспертаў, для гэтага ёсць усе ўмовы: падзенне попыту, празмернасць прапановы і анамальна цёплая з-за прыроднай з'явы "Эль-Ніньё" зіма.

Галоўны эканаміст Royal Bank of Scotland Эндру Робертс прагназуе, што ў наступным годзе цэлы шэраг фактараў, якія праявіліся сёлета, толькі ўзмоцняцца. Гэта высокі ўзровень закрэдытаванасці, скарачэнне гандлю, ўзмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі ФРС, скарачэнне глабальнага росту крэдытавання і г.д.

Эксперт таксама адзначае празмернае паступленне нафты пры тым, што попыт на яе падае. "Гэта атрутны рэцэпт для нафтавых коштаў", — упэўнены Робертс.

Эксперт звяртае ўвагу і на менш відавочныя прычыны нізкіх коштаў на нафту — напрыклад, тэхналогіі. На яго думку, якую пераказвае РБК, электрамабілі могуць здабыць папулярнасць ужо ў наступным годзе, а нафта належыць старому свету. Ён адзначае, што буйныя аўтавытворцы накшталт Hyundai, Mercedes і Toyota дэбатуюць цяпер не столькі пра тое, ці трэба выкарыстоўваць альтэрнатыву нафты, колькі пра тое, што лепш — рухавікі на вадародным паліве або электрарухавікі.

Акрамя гэтага панізіць кошты да 15 долараў за бараль могуць нафтавыя спекулянты. Так адбываецца праз тое, што яны скупляюць кароткатэміновыя кантракты, якія могуць прынесці прыбытак толькі ў выпадку моцнага падзення коштаў на сыравіну. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на шэраг інвестараў.

Фота: report.az

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі