Кошты ў будаўніцтве не будуць індэксавацца
З пачатку года ўвялі нязменныя кошты па дамове і кантракце.
У Беларусі больш не будзе ніякай індэксацыі коштаў у будаўніцтве — цяпер будуць прымяняць толькі тыя лічбы, якія закладзеныя ў дамовах. Пра гэта паведаміў сёння намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін падчас сумеснага пакседжання Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Паводле Калініна, з 1 студзеня адбыўся пераход на праектаванне ў дзеючых коштах. У змету і дамовы цяпер закладваюцца цэны, якія разлічваюцца адпаведна прагнозам змянення кошту будаўніцтва. Гэтыя прагнозы зацвярджае Міністэрства эканомікі.
Як падкрэсліў віцэ-прэм’ер, калі падрадчык патраціць болей сродкаў на будаўніцтва, то гэта будзе яго стратамі. Калі ж ён здолее зэканоміць, то атрымае прыбытак.
Таксама Анатоль Калінін паведаміў, што суадносіны кошта жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, і намінальнага налічанага сярэднямесячнага заробку не перавышае каэфіцыент адзін і два. Апроч таго за кошт змянення супрацьпажарных патрабаванняў удалося знізіць кошт новых будоўляў на 10-30 долараў за 1 квадратны метр, паведамляе БЕЛТА.
Фота з архіву