Кошык кітайскіх яблыкаў для Лукашэнкі: на што намякае Кітай
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
З дакладам “Беларусь, Украіна і будучыня Еўропы” выступіла Святлана Ціханоўская ў Ельскім універсітэце 4 снежня. Гэта там, дзе выкладае знаны даследчык Беларусі гісторык Цімаці Снайдэр. А Наталля Пінчук, жонка зняволенага лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, сустракалася з аўтарам “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі” кангрэсменам Смітам і гаварыла з ім пра становішча палітвязняў у Беларусі. Практычна ў той жа час ў Літве актыўна абмяркоўваюцца меры ўніфікацыі санкцыяў супраць беларусаў і расіян, у Варшаве доўжацца слуханні Каардынацыйнай рады па пытанні вызвалення палітвязняў, а ў Пекіне Сі Цзіньпін хваліць Лукашэнку за тое, як той дзеля ўтрымання ўлады рэпрэсуе беларусаў.
Ці ёсць у дэмакратычных сіл інструменты ўздзеяння на рэжым? Ці існуюць сёння магчымасці вызваліць палітвязняў і хто тымі магчымасцямі здольны скарыстацца? Як можна пра нешта дамаўляцца з тым, хто ўсё адно падмане? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.