Котка, якая “паабедала” рыбай на тысячу долараў, знайшла жаніхоў

Котка Матроска, якая з’ела ў аэрапорце Уладзівастоку морапрадуктаў на тысячу долараў,  стала тэлезоркай. Пасля інцыдэнту ў краме, у вітрыну якой прабралася галодная жывёла, котку ўзяў пад апеку хакейны клуб “Адмірал”. Пухнатая зорка інтэрнэту стала яго талісманам.

Цяпер Матроска знялася ў тэлешоў “Няхай гавораць” на расійскім тэлебачанні — выпуск тэлеперадачы быў прысвечаны самым папулярным ролікам інтэрнэту. Прычым у часе сваёй вандроўкі ў Маскву котка пазнаёмілася з двума сталічнымі катамі — Васілём і Дзі. Пра гэтыя прыгоды паведамляе акаўнт Матроскі ў Instagram. Туды ж выклалі фота дваіх “жаніхоў”, піша РИА Новости.

Фота: РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі