Кожная трэцяя сталічная будаўнічая пляцоўка прыпыніць працу

Кожная трэцяя будаўнічая пляцоўка Мінска будзе вымушаная прыпыніць працу. Прычына ў тым, што там не зробленыя або не выкарыстоўваюцца ямы для мыцця колаў спецтранспарту.

У выніку ў дождж аўтамабілі развозяць будаўнічы бруд па ўсёй сталіцы, і горад нясе вялікія выдаткі на ўборку вуліц. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, перадае агенцтва "Мінск-навіны".

Па словах чыноўніка парушэнне выявіла праверка Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Адсутнасць ямаў для мыцця колаў Кухараў назваў грубым парушэннем будаўнічых нормаў.

Загад спыніць працу на будаўнічых пляцоўках Мінгарвыканкам перадаў кіраўнікам раённых адміністрацый сумесна з Дзяржбуднаглядам.

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі