Краіны Балтыі не будуць купляць электраэнергію з БелАЭС
Латвія, Літва і Эстонія афіцыйна адмовяцца ад куплі электраэнергіі з Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Пра гэта піша delfi.lt. Кіраўніцтва краін Балтыі ўпэўнена, што змогуць знайсці альтэрнатыўныя крыніцы для паставак электраэнергіі.
“Мы рады, што набліжаемся да агульнай пазіцыі балтыйскіх дзяржаў не купляць электраэнергію з небяспечнай АЭС “Астравец”. Імпарт расійскай электраэнергіі не павінен стаць магчымасцю для імпарту з АЭС “Астравец”. Я таксама не сумняюся, што разам з Латвіяй, Эстоніяй і Еўракамісіяй мы знойдзем рашэнне адносна належнага кантролю за паходжаннем электраэнергіі, якая паступае ў нашы сеткі з трэціх краін”, — заявіў прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс.
Пра небяспеку будаўніцтва БелАЭС першай заявіла Літва ў 2009 годзе. З’яўленне атамнай станцыі каля сваіх межаў абурыла кіраўніцтва краін Балтыі. Летась у Літве нават прайшлі грамадзянскія вучэнні на выпадак выбуху БелАЭС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.