Краіны Балтыі палічылі адказ Беларусі на свой запыт "недастатковым"
Краіны Балтыі палічылі адказ Беларусі на свой запыт "недастатковым", паведамляе МЗС Эстоніі. Яны скарысталіся Венскім дакументам АБСЕ, каб атрымаць тлумачэнні пра ваенную актыўнасць у нашай краіне, незвычайную канцэнтрацыю ўзброеных сіл для вучэнняў, пра колькасць беларускіх і расійскіх вайскоўцаў, пра тое, ці вернуцца расіяне пасля вучэнняў на радзіму. У адпаведнасці з міжнароднымі абавязальніцтвамі, на адказ афіцыйны Мінск меў 48 гадзін і ў гэты тэрмін уклаўся.
Ёсць звесткі, што ў адказе, які краіны Балтыі атрымалі 11 лютага, у прыватнасці, утрымліваецца словы, што частка расійскіх вайскоўцаў "выконваюць задачы па-за межамі вучэнняў". Напрыклад, удзельнічаюць у... ахове беларуска-украінскай мяжы. Аднак пасля вучэнняў усе яны павінны вярнуцца ў Расію.
Краіны Балтыі будуць дамагацца атрымання поўнай інфармацыі, у тым ліку праз правядзенне далейшых кансультацый з уладамі Беларусі. Магчыма, з удзелам "іншых зацікаўленых бакоў АБСЕ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.