Краіны ЕС прынялі ў 2009 годзе амаль 79 тысяч уцекачоў
У 2009 годзе палітычнага прытулку на Захадзе шукалі амаль 318 тысяч чалавек. Аднак статус уцекачоў атрымалі толькі чвэрць з іх, паведамляе ВВС. Паводле Eurostat, гэта на 3 тысячы чалавек больш, чым залетась. У 2009 годзе самай вялікай групай прызнаных уцекачоў сталі выхадцы з Самалі – 13,5 тыс. чалавек, за імі грамадзяне Ірака - 13 тысяч, Аўганістана - каля 7 тысяч і Расіі – 5,7 тыс.
Больш за ўсіх уцекачоў летась прыняла Брытанія – 12,5 тыс. чалавек, за ёй Нямеччына – 12 тыс., на трэцім месцы Францыя – 12 тыс. чалавек.
Больш за ўсіх уцекачоў летась прыняла Брытанія – 12,5 тыс. чалавек, за ёй Нямеччына – 12 тыс., на трэцім месцы Францыя – 12 тыс. чалавек.