Крама беларускай брэндавай вопраткі LSTR Adziennie на Харужай, 5 зачынілася

Крама беларускай брэндавай вопраткі LSTR Adziennie на Харужай, 5 зачынілася

Нядаўна мінчукі заўважылі, што памяшканне крамы беларускага адзення LSTR стаіць паўпустая. Але ніякай афіцыйнай інфармацыі пра закрыццё крамы тады не з'явілася.

4 лютага на сваёй старонцы ў Instagram прадстаўнікі крамы абвясцілі, што афлайн-крама па адрасе Веры Харужай, 5 зачыняецца.

"На закрыццё паўплывала шмат фактараў. У тым ліку і тое, што мы не можам плаціць арэндную плату. Ясная справа, што ў Беларусі будзе сур'ёзны крызіс, і мы адназначна не выжывем. Калі зачыняцца — то цяпер", — пракаментаваў Еўрарадыё заснавальнік крамы Ілля Аксёнаў.

Але брэндавыя світшоты і байкі ўсё яшчэ можна будзе набыць. Праўда, толькі праз інтэрнэт-краму.

"Набыць тавары можна будзе праз сайт. Але працаваць там, магчыма, буду толькі я адзін", — падсумоўвае Ілля.

Як распавядала Еўрарадыё, у лістападзе 2020-га крама была аштрафаваная на 5805 рублёў (215 базавых велічыняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі