Краму LSTR аштрафавалі больш як на 5800 рублёў

Краму LSTR аштрафавалі больш як на 5800 рублёў

Вядомая крама патрыятычнага адзення LSTR з 3 лістапада часова зачыняецца. Гэта звязана з са штрафам у 5805 рублёў (215 базавых), які ёй вынеслі.

У сацсетках супрацоўнікі з іроніяй напісалі: "Каб адчыніцца як мага хутчэй, мы будзем "во всю мощь" выпраўляць выяўленыя праверкай недахопы і "бросать курить".

Сайт крамы працягне сваю працу. 

Дарэчы, на пачатку лета ўлады задушылі праверкамі краму нацыянальных суверніраў symbal.by. Яна была вымушаная зачыніцца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі