Крама ў Ганцавічах трапіла... у ДТЗ (фота)
Крама "Еўраопт" на вуліцы Матросава ў Ганцавічах нечакана трапіла... у ДТЗ. Падрабязнасці здарэння паведамляе прэс-служба ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Здарэнне адбылося 20 верасня каля 13:30. На паркоўку каля крамы пад'ехала на "Рэно" 31-гадовая жыхарка Баранавічаў. Яна пакінула аўто і пайшла па пакупкі.
Калі дзяўчына вярнулася і завяла машыну, аўтамабіль, па словах уладальніцы, сам паехаў і ўрэзаўся ў дзверы крамы.
Пацярпелых у ДТЗ няма. Пашкоджанні атрымалі аўтамабіль і дзверы крамы.
На аўтаўладальніцу склалі адміністрацыйны пратакол.
ДТЗ у Ганцавічах / ДАІ Брэсцкай вобласці
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.