Крамлёўскі дэмограф заявіў пра рэкордную смяротнасць маладых мужчын у Расіі

Але знайшоў для гэтага арыгінальнае тлумачэнне.

Але знайшоў для гэтага арыгінальнае тлумачэнне. / pieknoumyslu.com

Расійскіх мужчын становіцца ўсё менш, гэта прызнаў нават пракрамлёўскі эксперт — старшыня назіральнага савета Інстытута дэмаграфіі, міграцыі і рэгіянальнага развіцця Юрый Крупноў. Ён прывёў статыстычныя даныя і паразважаў пра прычыны высокай смяротнасці ў інтэрв’ю "ОСН".

"У так званых квітнеючых узроставых групах — ад 25 да 45 гадоў — у нас адзначаецца мужчынская звышсмяротнасць. У параўнанні з Еўропай яна ў 5–6 разоў вышэйшая", — заявіў дэмограф.

Лагічна было б выказаць здагадку, што рэкордны ўзровень смяротнасці мужчын у Расіі выкліканы паўнамаштабным уварваннем ва Украіну. Але пракрамлёўскі навуковец знаходзіць арыгінальнае тлумачэнне і нават не згадвае вайну як прычыну дэмаграфічнага крызісу ў РФ.

"У нас гэта нацыянальная асаблівасць, звязаная з бесшабашнымі мадэлямі паводзінаў мужчын, іх схільнасцю ўсё трымаць у сабе і не выказваць праблемы. Да гэтага дадаюцца такія фактары, як злоўжыванне алкаголем і адсутнасць зваротаў па медыцынскую дапамогу", — сказаў Крупноў.

Названыя Крупновым фактары — рызыкоўныя паводзіны, адмова ад зваротаў да лекараў і алкаголь — сапраўды ўносяць вялікі ўклад у смяротнасць маладых мужчын не толькі ў Расіі, але і ў іншых краінах. Аднак рэкордны ўзровень смяротнасці і праблемы ў дэмаграфіі немагчыма растлумачыць выключна паводзіннымі фактарамі, асабліва з улікам маштабных ваенных страт.

Паводле падлікаў Бі-Бі-Сі і "Медыязоны", да лістапада Расія страціла ў вайне з Украінай больш за 78 тысяч салдат забітымі. Гэта толькі тыя лічбы, якія журналістам удалося дакументальна пацвердзіць. Брытанская разведка пры гэтым сцвярджае, што лістапад 2024 года стаў рэкордным па колькасці забітых расійскіх салдат. Мінабароны РФ афіцыйных дадзеных па стратах не падае.

Кремлёвский демограф заявил про рекордную смертность молодых мужчин в России

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі