Краўцэвіч: "Зрабіць так, каб быць беларусам у Беларусі было камфортна"
21 лістапада госць Еўрарадыё — гісторык і археолаг, доктар гістарычных навук, лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча — прафесар Аляксандр Краўцэвіч.
Выпуск праграмы "Ідэя Х" з удзелам беларускага гісторыка з Беластока Алега Латышонка выклікаў вялікі рэзананс. І стаў пачаткам дыскусіі не толькі сярод навукоўцаў-гісторыкаў, але і звычайных беларусаў. Галоўнай прычынай сталі словы Алега Латышонка пра тое, што сёння ў Беларусі трэба ставіць помнікі не Гедыміну, Сапегу ці Касцюшку, а найперш — заснавальнікам БНР баратам Луцкевічам і іх паплечнікам. Найбольш непахісна спрачаўся з аўтарам гэтага выказвання гродзенскі гісторык Аляксандр Краўцэвіч. Каб працягнуць гэтую спрэчку і пачуць яго версію беларускай нацыянальнай ідэі, мы запрасілі яго ў студыю Еўрарадыё.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзепаглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень па чацвяргах у 14:05.
Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя