Край цудаў, у якім рака стала дзяржаўнай маёмасцю: STORIES

Кацярына Панчэня на рацэ Сцвіга / Андрэй Лянкевіч / Еўрарадыё
Кацярына Панчэня на рацэ Сцвіга / Андрэй Лянкевіч / Еўрарадыё

36 кіламетраў Прыпяці праходзяць па тэрыторыі нацыянальнага парку "Прыпяцкі". Тут жа размешчаны прытокі гэтай галоўнай палескай ракі, вадаёмы, балоты, заліўныя дубровы і ўнікальныя лясы. А яшчэ — адна з рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі: кіраўнік краіны і яго госці любяць тут папаляваць і парыбачыць.

Толькі вось звычайныя беларусы за рыбалку ў межах парку павінны плаціць. Для гасцей "Прыпяцкага" кошт рыбалкі пачынаецца ад 10 рублёў (калі жывеш у турыстычных комплексах, якія належаць парку). Не рыбачыш, а прыехаў за кампанію з рыбакамі падыхаць свежым паветрам на беразе ракі — плаці таксама 10 рублёў.

Для мясцовых пасядзець са звычайнай вудай дзянёк на беразе Сцвігі або Стыра будзе каштаваць 5 рублёў. Але рыбалка на мармышку будзе абыходзіцца ў больш сур'ёзную суму, якую не можа сабе дазволіць большасць жыхароў Жыткавіцкага раёна праз невысокія заробкі.

Колькі дзён можна парыбачыць на заробак палескага рыбака? Адгадвай у нашым STORIES!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі