Крэмль абверг словы Лукашэнкі аб разыходжаннях Пуціна і Мядзведзева

Крэмль абверг словы Лукашэнкі аб разыходжаннях Пуціна і Мядзведзева

У Крамлі не згаджаюцца са словамі Аляксандра Лукашэнкі аб розных падыходах да інтэграцыйных працэсаў паміж расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным і прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым

"Мы не лічым, што ёсць нейкая рознасць у заявах прэзідэнта і старшыні ўрада", — прыводзіць РБК словы Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна.

У інтэрв'ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі "Эхо Москвы" 24 снежня Лукашэнка распавёў, што Дзмітрый Мядзведзеў спрабуе "падсунуць" тэму стварэння наднацыянальных органаў пры інтэграцыі Беларусі і Расіі. Па словах беларускага кіраўніка, гэтае пытанне было выключанае яшчэ на перамовах Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы 7 снежня.

Нагодай для абурэння Лукашэнкі стала заява Мядзведзва, зробленая 23 снежня. Ён паведаміў, што без выканання 31-й дарожнай карты Беларусі не варта разлічваць на дадатковую фінансавую падтрымку. Гэты дакумент прадугледжвае стварэнне наднацыянальных інстытутаў, адзіныя валюту і эмісійны цэнтр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі