Крэсла дэкана ФМА БДУ пасля Шадурскага заняла Алена Дастанка
Дэканам факультэта міжнародных адносін БДУ з сённяшняга дня стала Алена Дастанка. Яе прадставілі факультэту на наступны дзень пасля зняцця папярэдняга дэкана Віктара Шадурскага, піша "Наша Ніва".
Алене Дастанка нарадзілася ў 1973 годзе. Яна кандыдат палітычных навук, абараняла дысертацыю па тэме №Еўрапейская супольнасць дзяржаў як міжнародная сістэма: працэсы рэструктурызацыі на рубяжы XX-XXI стагоддзяў". Апошнім часам працавала ў рэктараце БДУ.
На знак жалобы з нагоды сыходу Шадурскага многія студэнты факультэта сёння прыйшлі на заняткі ў чорным.
Як распавядала Еўрарадыё, Віктар Шадурскі напісаў заяву на звальненне 3 сакавіка. Па яго словах, гэта адбылося "пасля размовы", аднак ён не здакладніў з кім.
Шадурскі кіраваў факультэтам міжнародных адносін БДУ з 2008 года.Увосень 2020-га ён прыязджаў да РУУС, калі затрымлівалі студэнтаў факультэта. У снежні 2020-га на пляцоўцы "Мінскага форуму" Шадурскі заявіў, што беларускія ўлады перакладаюць адказнасць за абвастрэнне ўнутраных праблем на знешнія сілы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.